Слонім: апазіцыйнага кандыдата шантажуюць старымі ўлёткамі

2012 2012-08-30T16:11:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Івана Шэгу, кандыдата ў дэпутаты ад партыі БНФ па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, 30 жніўня позвай выклікалі ў Слонімскі РАУС. Там яго абвінавацілі ў тым, што яшчэ да рэгістрацыі ў якасці кандыдата ён расклейваў свае перадвыбарчыя ўлёткі, якія распаўсюджвае і цяпер.

Спадару Шэгу паказалі гэтыя ўлёткі - аказалася, што іх ён надрукаваў яшчэ два гады таму, калі балатаваўся на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

На думку Івана Шэгі, сёння нехта займаецца правакацыйнымі справамі, расклеваючы такія ўлёткі. “Тым самым невядомыя асобы хочуць дамагчыся, каб я атрымаў папярэджанне ад выбарчай камісіі. Таму я адразу ў міліцыі напісаў заяву, каб супрацоўнікі Слонімскага РАУС правялі раследаванне, разабраліся з гэтымі правакацыямі і пакаралі тых, хто гэтым займаецца”, — паведаміў кандыдат Іван Шэга.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international