Бабруйск: Галіне Смірновай прынеслі позву ў КДБ

2012 2012-08-30T15:55:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smirnova_halina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка АГП з Бабруйска Галіна Смірнова

Актывістка АГП з Бабруйска Галіна Смірнова

Старшыню мясцовай суполкі прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Галіну Смірнову запрасілі на размову ў КДБ ў панядзелак, 3 верасня.

- Выклікаюць для правядзення апытання ў адпаведнасці з артыкулам 9, 11 Закона РБ "Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці". Супрацоўнік КДБ Павел Сілкоў сам прынёс позву мне дахаты і хацеў, каб я ўжо сёння да іх прыйшла. Але сёння і заўтра я занятая, таму ён перанёс апытанне на панядзелак, - распавяла Галіна Смірнова.

Нагадаем, супрацоўнік КДБ Павел Сілкоў у гэтым месяцы ўжо запрашаў на гутарку старшыню мясцовай суполкі АГП Віктара Бузінаева і папярэдзіў актывіста аб адказнасці за арганізацыю несанкцыянаваных мерапрыемстваў.  Галіна Смірнова пакуль не ведае, з якой нагоды ў КДБ выклікаюць яе.

- Я прапанавала кдбшніку паразмаўляць сёння, але ў пад'ездзе, - кажа Галіна Смірнова. - Але ён сказаў, што яму патрэбны яго працоўны камп’ютар. Пра што канкрэтна будзе размова, не сказаў. Але калі ў яго кабінеце, як у выпадку з Бузінаевым, будзе працаваць відэакамера, я буду адмаўляцца ад размовы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international