Віцебскага сябра КХП БНФ затрымалі за ўлёткі пра байкот

2012 2012-08-30T15:35:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пётар Сарапеня распаўсюджваў на Полацкім кірмашы ўлёткі «Ня будзь скотам», дзе гаварылася пра байкот будучых парлямэнцкіх выбараў. 100 улётак у яго забралі міліцыянты ў Чыгуначным РАУС. Паводле спадара Сарапені, яго затрымалі амапаўцы, забраўшы ўлёткі ў кагосьці зь мінакоў:

«Я, вядома, улётак ім не даваў. Аднак я не адмаўляў, што раздаваў такія ўлёткі. Мяне завезьлі ў Чыгуначны РАУС, там былі ўжо пачалі складаць пратакол. Але прыйшоў нехта з начальства, і ў мяне проста ўзялі тлумачэньні. Міліцыянты запісалі, нібыта я раздаваў улёткі, „дзе адлюстроўвалася апазыцыя супраць беларускай улады“. Але я дапісаў сваёй рукой, што гэта ўлёткі „супраць антыбеларускай улады“, бо ў Беларусі зьневажаецца родная мова і забараняецца агітацыя за байкот выбараў, якія КХП БНФ лічыць фарсам».

Міліцыянты забралі ў Пятра Сарапені ўсе ўлёткі, іх аказалася роўна 100. Абяцалі аддаць праз тыдзень. На думку актывіста, супрацоўнікі міліцыі будуць высьвятляць, дзе такія ўлёткі друкуюць і хто аддаў загад іх распаўсюджваць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international