Баранавічы: міліцыя праводзіць праверку па справе фальсіфікацыяў АВК №5

2012 2012-08-30T15:30:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/centrvybarkam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 жніўня назіральнік Сяржук Гоўша атрымаў адказ з Цэнтральнай выбарчай каміісіі за подпісам Лідзіі Ярмошынай, дзе паведамляеца, што яго заява ад 22 жніўня разгледжана і зараз Гарадскім аддзелам унутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама праводзіцца праверка па інфармацыі аб нібыта меўшай месца фальсіфікацыі пратакола першага паседжання АВК №5.

Пра вынікі праверкі назіральнік будзе праінфармаваны ГАУСам.

- Я не толькі пісаў у ЦВК, але і асабіста сустракаўся са старшынёй камісіі Лідзіяй Ярмошынай, прадставіў ёй дакументы аб фальсіфікацыі пратакола №1 і распавёў пра несумленную дзейнасць старшыні гэтай акруговай камісіі Таццяны Латышавай. Зразумела, што я не спадзяюся на аб’ектыўную і справядлівую праверку працы АВК № 5 таму, што міліцыя і пракуратура робяць усё магчымае, каб парушальніцу закону апраўдаць у вачах грамадскасці, - адзначае Сяргей Гоўша.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Адказ Л.Ярмошынай назіральніку С.Гоўшу (24.08.2012)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international