Рэчыцкі райвыканкам цэлы пасёлак аднёс не да той акругі

2012 2012-08-30T15:05:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dniaproviec-rashennie-rajvykankama.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рашэнне №1825 аб месцах для перадвыбарчай агітацыі Рэчыцкага райвыканкама ў "Дняпроўцы"

Рашэнне №1825 аб месцах для перадвыбарчай агітацыі Рэчыцкага райвыканкама ў "Дняпроўцы"

Рэчыцкі райвыканкам апублікаваў рашэнне, у якім гарадскі пасёлак Зарэчча аднёс да Хойніцкай выбарчай акругі. Рашэнне падпісалі старшыня райвыканкама Пётр Шостак і кіраўнік справамі райвыканкама Сяргей Сташук. Насамрэч пасёлак Зарэчча ўваходзіць у Рэчыцкую выбарчую акругу.

У сваім рашэнні № 1825 аб месцах для перадвыбарчай агітацыі Рэчыцкі райвыканкам запісаў гарадскі пасёлак Зарэчча Рэчыцкага раёна ў Хойніцкую выбарчую акругу. Рашэнне апублікавана ў рэчыцкай дзяржаўнай газеце “Дняпровец”.

Падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў частка Рэчыцкага раёна сапраўды ўваходзіць у Хойніцкую выбарчую акругу № 47. Аднак Зарэчча знаходзіцца ў Рэчыцкай выбарчай акрузе № 44. Гэта вызначана ў Пастанове Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь № 19 ад 19 чэрвеня 2012 г. (апублікавана ў дзяржаўнай газеце “Беларусь сегодня” 20 чэрвеня). У рэчыцкім райвыканкаме на час прыняцця рашэння (6 жніўня) пра гэта, відавочна, не ведалі.

За час, прайшоўшы з 7 жніўня, дня апублікавання рэчыцкага рашэння з памылкай, ніякага выпраўлення на старонках афіцыйнай газеты не з’явілася.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international