У Менску затрыманыя мадэратары сацыяльных сетак (дадаецца)

2012 2012-08-30T13:43:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kajdanki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апоўдні 30 жніўня на працу да маці Паўла Еўціхіева прыйшлі двое ў цывільным і не прад’явіўшы аніякіх дакументаў запатрабавалі праехаць дадому па справе сына. Каля пад’езду іх чакалі яшчэ чацвёра, на думку жанчыны, супрацоўнікаў КДБ.

Яны падняліся ў кватэру і ў прысутнасці жанчыны дапыталі Паўла. Іх цікавілі стасункі з нейкім Раманам (верагодна Пратасевіч) і дачыненне да інтэрнэтаўскай суполкі “В контакте” “Ляпіс Трубяцкой - бясплатны канцэрт у Менску”. Пыталіся яны таксама і пра паролі ад суполкі. На ўсе пытанні Павел адказваў “Ня ведаю нікога і нічога, а пра сяброў сведчыць не буду”.

Праз некаторы час былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага РУУСа Менска, якія забралі з сабой Паўла і ягоны хатні кампутар.

На пярэчанні маці ёй прад’явілі пасведчанне на імя капітана міліцыі Аляксандра Макарава. Ніякіх папераў пры гэтым не складалася.

Як стала вядома ПЦ "Вясна", таксама затрыманыя Раман Пратасевіч, Андрэй Ткачоў, Сяргей Бяспалы і некалькі іншых людзей, якія адміністравалі суполкі "Ляпис Трубецкой - бесплатныйконцерт в Минске", "Надоел нам этот Лукашенко" ў сацыяльных сетках.

Паўла Еўціхіева павезлі ў суд Кастрычніцкага раёна.

16-00. Як паведамляе charter97.org,  у Сяргея Бяспалава адбываецца ператрус.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international