Скаргу журналіста ў МЗС не задаволілі

2012 2012-08-30T12:56:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чатыры разы сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, які працаваў на нашым Беларускім Радыё Рацыя, Віктар Парфёненка звяртаўся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з мэтай атрымання акрэдытацыі. Гэта дало б магчымасць абсалютна легальна працаваць на замежны сродак масавай інфармацыі на тэрыторыі Беларусі. Аднак чатыры разы журналіст атрымліваў адмовы, на што і напісаў у МЗС скаргу. Пасля доўгага чакання ўрэшце з Міністэрства прыйшоў ліст-адказ. Распавядае Віктар Парфёненка:

- Дарэчы, ён упершыню афармлены па-беларуску. Гэтым разам за подпісам намесніка міністра Купчыны. У лісце паведамляецца, што такія скаргі не падлягаюць кампетэнцыі Міністэрства замежных спраў, яно не мае права іх разглядаць. Але разам з тым мае скаргі на парушэнне Міністэрствам заканадаўства Міністэрства прадставіла мае парушэнні ў якасці контраргумента. Тут яно спасылаецца на тое, што нібы я ў 2012 годзе рабіў пэўныя публікацыі на сайце, яны падпісаны маім імем, і гэта сведчыць пра тое, што я працую без акрэдытацыі.

З гэтага адказу Віктар Парфёненка робіць выснову, што на станоўчае развязанне праблемы Міністэрства замежных спраў не гатовае. У журналіста складваецца ўражанне, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дзейнічае толькі для асобных людзей, а сітуацыя з акрэдытацыяй нагадвае замкнёнае кола, што так ці іначай яшчэ раз даводзіць адсутнасць свабоды слова ў краіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international