Барысаў: замест выступу Льва Марголіна ў эфіры гучала музыка

2012 2012-08-30T10:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/margolin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 29 жніўня ў эфіры радыё «Сталіца» павінен быў транслявацца выступ кандыдата ў дэпутаты ПП НС пятага склікання па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе No.62 Льва Марголіна.

Аднак, замест выступу вылучэнца ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, намесніка старшыні АГП Льва Марголіна http://spring96.org/be/news/55550  у эфіры гучала музыка. Пасля музычнай паўзы можна было пачуць выступ іншага кандыдата па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе No.62 - кіруючай справамі Барысаўскага райвыканкама Тамары Красоўскай.

«Маё выступленне запісвалася ў панядзелак, - распавядае Леў Марголін. - Я выклаў пазіцыю АГП з нагоды выбараў у Беларусі. Заклікаў да байкоту выбараў у маім выступленні не было. Я сказаў выбаршчыкам, каб яны не хадзілі галасаваць датэрмінова, а калі не ўпэўнены ў тым, што іх галасы будуць правільна падлічаны, прыйсці ў нядзелю, 23 верасня, і прагаласаваць супраць усіх. Мабыць, нават такі выступ ўлады палічылі небясьпечным ».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international