Барысаў: ЦВК не зарэгістравала вылучэнца ад АГП

2012 2012-08-30T10:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-vasiljeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі вылучэнцу ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаілу Васільеву.

Міхаілу Васільеву было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты ПП НС па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе No.63 усувязі з тым, што ў дэкларацыі аб даходах ён  не пазначыў наяўнасць прычэпа да аўтамабіля.

«Я быў упэўнены, што ЦВК прызнае маю правату і зарэгіструе мяне кандыдатам, - распавядае Васільеў. - Справа ў тым, што паводле Пастановы No.103 ад 20 лістапада 2003 года, вызначаецца спіс транспартных сродкаў, якія падлягаюць дэклараванню. У гэты спіс уваходзяць аўтамабілі, аўтобусы, трактары і матацыклы з аб'ёмам рухавіка больш за 50 кубічных сантыметраў. Ніякіх прычэпаў там няма. Аднак ЦВК не прыняў гэта да ўвагі. Ярмошына спыталася ў мяне, маўляў, навошта вам кандыдатам рэгістравацца, калі вы ўсё роўна збіраецеся здымаць сваю кандыдатуру перад выбарамі. Я адказаў: гэта маё канстытуцыйнае права. Я хацеў мець зносіны з выбаршчыкамі і данесці да іх сваю пазіцыю ».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international