Гародня: за ўлёткі з заклікам да байкоту – выклік у КДБ

2012 2012-08-30T10:26:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bajkot1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў старшыня гарадзенскай суполкі Кастрычніцкага раёну Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзмітрый Аўдзейчык, на яго і ягонага сябра Яўгена Швядзько ідзе ціск з боку спецслужбаў. Па словах Аўдзейчыка, ён і Швядзько былі затрыманыя тыдзень таму ў момант, калі расклейвалі самаробна выпушчаныя ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў. Аўдзейчык расказаў, што іх высачыў чалавек у цывільным і патэлефанаваў у міліцыю. Затрыманых завезлі ў РАУС па вуліцы Гая, трымалі там тры гадзіны і ўзялі пісьмовыя тлумачэнні. Пры тым хлопцаў палохалі нават крымінальнай адказнасцю, ацаніўшы што змест улётак мае “антигосударственный характер”. Актывісты чакалі, што іх выклічуць у суд для разгляду адміністрацыйнай справы. Аднак, па словах Аўдзейчыка, днямі Яўгену Швядзько патэлефанавалі з КДБ і сказалі, што неўзабаве абодвух выклічуць туды для разбіральніцтва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international