ЦВК задаволіла скаргу Уладзіміра Малярчука на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам

2012 2012-08-30T10:13:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maliarchuk-uladz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля паседжання ЦВК, якое адбылося 29 жніўня, на Вілейскай выбарчай акрузе №74 з’явіўся другі кандыдат. Прадстаўніку АГП Уладзіміру Малярчуку ўдалося даказаць, што рашэнне акруговай камісіі аб няпэўнасці звестак у падаткавай дэкларацыі, якое паслужыла прычынай адмовы, было няслушным.

Нагадаем, што 22 жніўня Вілейская акруговая камісія не зарэгістравала кандыдатам Уладзіміра Малярчука з-за таго, што ён быццам з’яўляецца ўладальнікам дачнага ўчастка і не пазначыў гэта ў дэкларацыі. На рашэнне камісіі тады не паўплывала наяўнасць у Малярчука дакументаў аб даўнім продажы гэтага ўчастка.

У выніку ён быў вымушаны звярнуцца ў ЦВК са скаргай, пасля чаго ўрэшце атрымаў статус кандыдата.

У сваім звароце да выбаршчыкаў, размешчаным на неафіцыным сайце vialejka.org,  Уладзімір Малярчук адзначае, што разглядае як абвінавачванне ў непрыстойным учынку запіс акруговай камісіі аб тым, што ён пазначыў няпэўную інфармацыю аб маёмасці. Кандыдат паведамляе таксама, што збіраецца падаваць ў суд на акруговую камісію за абарону гонару і дзелавой рэпутацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international