Слонім: машын няма толькі ў кандыдата ад БНФ

2012 2012-08-30T10:04:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mashyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чатыры кандыдаты ў дэпутаты, якія зарэгістраваны па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, падалі дэкларыцыі аб прыбытках за 2011 год і маёмасці. Згодна пададзеных дэкларый, кандыдат Дзмітрый Андрукоў мае дзве ўласныя машыны. Гэта Опель-Амега, 2002 года выпуску і  Дэа Нубіра, 1998 года выпуску.

Кандыдат у дэпутаты Міхаіл Караткевіч ва ўласным карыстанні таксама мае дзве машыны: Шкода Форман, 1992 года выпуску і Міцубісі Спейс, 2001 года выпуску.

І кандыдат у дэпутаты Ала Сопікава не адстала ад сваіх канкурэнтаў-мужчын, бо і ў яе ўласнае аўто -- гэта Аўдзі А4, 1995 года выпуску і Плімут Ваяджэр, 2000 года выпуску.

Машын не мае толькі кандыдат ад Партыі БНФ Іван Шэга.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international