Крымінальны пераслед журналістаў за паклёп на ўладу і яе знявагу – хто сядзеў, хто плаціў

2012 2012-08-24T17:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Крымінальная справа, узбуджаная днямі супраць журналіста Мікалая Петрушэнкі “за знявагу прадстаўніка ўлады” – далёка не першы ў найноўшай беларускай гісторыі інцыдэнт такога кшталту. Ніжэй коратка ўзгадаем іншыя выпадкі крымінальнага пераследу журналістаў, зафіксаваныя службай маніторынгу БАЖ цягам апошніх дзесяці год.

Першыя справы па артыкулах 367-368 КК, якія прадугледжваюць адказнасць за паклёп і знявагу прэзідэнта краіны, былі ўзбуджаныя ў 2002 годзе, пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў. Галоўны рэдактар газеты “Пагоня” Мікола Маркевіч і яе карэспандэнт Павел Мажэйка атрымалі адпаведна 2 і 1,5 гады абмежавання волі за артыкулы, якія нават не дайшлі да чытача, бо нумар газеты быў арыштаваны яшчэ ў друкарні падчас вытворчасці. “Пагоню” закрылі; журналісты адбывалі пакаранне ва ўстановах адкрытага тыпу --“на хіміі”. Паводле закона “Аб амністыі” тэрмін абодвум быў скарочаны на год.

У гэты ж час вінаватым у паклёпе і знявазе прэзідэнта (праз перадрукоўку артыкула з інтэрнэту і калаж) быў прызнаны рэдактар газеты “Рабочы” Віктар Івашкевіч. Вырак  – два гады абмежавання волі. Праз год Івашкевіч таксама вызваліўся па амністыі.

Чытаць цалкам

Нагадаем, што крымінальная адказнасць за паклёп і абразу прадугледжваецца шасцю артыкуламі КК Рэспублікі Беларусь: арт. 188 (“Паклёп”), 189 (“Абраза”), 367 (“Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”), 368 (“Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”), 369 (“Абраза прадстаўніка ўлады”), 391 (“Абраза суддзі ці засядальніка”). Тры з гэтых артыкулаў – 367, 368 і 369 – вызначаюць павышаную адказнасць за паклёп і абразу. Найвышэйшая санкцыя па арт.367 – пяць гадоў, па арт.368 – тры гады пазбаўлення волі. За публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў па арт.369 можна атрымаць да трох гадоў абмежавання волі.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international