“Я не даю інтэрв’ю недзяржаўным газетам...”

2012 2012-08-27T17:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Карэспандэнту незалежнай газеты «Intex-press» не ўдалося атрымаць інфармацыі пра тэмпы і тэрміны будоўлі ў Баранавічах новага мікрараёна.

У сувязі з падрыхтоўкай матэрыялу пра будаўніцтва ў Баранавічах мікрараёна Бараўкі, 23 жніўня карэспандэнт Юлія Харкевіч асабіста звярнулася да галоўнага інжынера ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Уладзіміра Весялова, які замяшчаў начальніка ў часе яго адпачынку. 

Не даслухаўшы пытання журналіста, галоўны інжынер заявіў: «Я не даю інтэрв’ю недзяржаўным газетам”.

Варта адзначыць, што інфармацыя, звязаная з будаўніцтвам у Баранавічах, журналістам незалежнай газеты практычна недаступная. Карэспандэнты неаднаразова марна звярталіся ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама ва ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва, аднак ні інфармацыі, ні каментароў там атрымаць не ўдаецца. І калі раней начальнікі гэтых служб рэкамендавалі журналістам звяртацца ў ідэалагічны аддзел гарвыканкама, то цяпер яны спасылаюцца на занятасць. Тым не менш, гэта не перашкаджае некаторым з іх даваць разгорнутыя інтэрв’ю дзяржаўнай газеце "Наш край".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international