Справу Андрэя Пачобута працягнулі

2012 2012-08-28T17:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гарадзенскі журналіст перакананы, што органы вернуцца да яго адразу пасля парламенцкіх выбараў.

Інфармацыю пра працягненне расследвання прэс-службе ГА "БАЖ" пацвердзіў следчы па справе Арсень Нікольскі, не ўдакладніўшы, на які тэрмін. Андрэй Пачобут па-ранейшаму знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

Карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej» затрымалі ў яго кватэры ў Гродна 21 чэрвеня. Перад гэтым у памяшканні правялі ператрус і забралі камп'ютары. Андрэй Пачобут прабыў у гарадзенскім СІЗА да 30 чэрвеня, пасля чаго пад ціскам грамадскасці быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

“З таго часу ад следства абсалютна ніякай інфармацыі”, - распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” сам Пачобут.

“Так, як я адмаўляюся супрацоўнічаць са следствам, мяне не выклікаюць на допыты і не бяруць ніякіх паказанняў. Нават пра працягненне расследавання крымінальнай справы не даслалі ніякага паведамлення, хоць пасля вызвалення з СІЗА яны маюць права гэтага і не рабіць”, - гаворыць гарадзенскі журналіст.

Андрэй Пачобут мяркуе, што напярэдадні парламенцкай кампаніі беларускія ўлады не хочуць акцэнтаваць увагу міжнароднай супольнасці на крымінальнай справе супраць журналіста.

“Думаю, да яе следчыя вернуцца адразу ж пасля парламенцкіх выбараў”, - кажа Андрэй Пачобут.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international