Выступ кандыдата ад АГП тэлерадыёкампанія будзе ўзгадняць з ЦВК

2012 2012-08-29T13:15:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kambalava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава

Анжаліка Камбалава

Запісаны 28 жніўня выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анжалікі Камбалавай, якая балатуецца па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5, тэлерадыёкампанія “Брэст” будзе ўзгадняць з ЦВК.

Выступ прысвечаны найперш праблеме палітвязняў. Старшыня Баранавіцкай гарадской суполкі АГП Анжаліка Камбалава не толькі назвала імёны ўсіх незаконна асуджаных, але і паведаміла, што гэтыя патрыёты мелі мужнасць адкрыта выступіць супраць рэжыму. Кандыдатка заклікала грамадзян да актыўнага байкоту, не галасаваць датэрмінова і не ўдзельнічаць у выбарчым фарсе.

Пасля заканчэння відэазапісу прадстаўнікі тэлерадыёкампанія “Брэст” паведамілі Камбалавай, што яны будуць узгадняць з ЦВК выпуск ў эфір яе выступу.  

– Я маю права гаварыць тое, што думаю. Ну, а калі маю прамову не пакажуць па тэлебачанні, то гэта яшчэ раз будзе сведчыць пра несумленныя і несвабодныя выбары, – адзначыла Анжаліка Камбалава.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international