Выдадзены праваабарончы дапаможнік

2006 2006-12-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»



Праваабарончы цэнтар “Мэмарыял”, які дзейнічае ў Маскве, выдаў навучальны дапаможнік “Зварот у Эўрапейскі суд па правох чалавека”. У кнізе, надрукаванай на расейскай мове, падрабязна распавядаецца аб працэдуры звароту ў міжнародную судовую інстанцыю. Гэты зборнік могуць атрымаць і праваабаронцы ў нашай краіне. У якіх выпадках і як чалавек можа зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд – гэтай тэме прысвечаныя мэтадычныя і дакумэнтальныя матэрыялы, зьмешчаныя ў кнізе. Першапачаткова выданьне распаўсюджвалася ў Расейскай Фэдэрацыі. Цяпер маскоўскі праваабарончы цэнтар мае магчымасць перасылаць гэтыя кнігі і ў Беларусь, паведаміла супрацоўніца “Мэмарыялу” Марына Функ. Па дадатковую інфармацыю аб дапаможніку можна зьвярнуцца на адрас funk16@mail.ru . На меркаваньне выдаўцоў дапаможніка, кніга адрасаваная найперш грамадзкім праваабарончым аб’яднаньням. Аўтары кнігі спадзяюцца, што выданьне будзе карысным для юрыстаў, якія займаюцца пытаньнямі абароны правоў чалавека. Матэрыялы, якія змешчаныя ў кнізе, могуць быць актуальнымі таксама для навукоўцаў і выкладчыкаў у галіне правазнаўства,-паведамляе www.belngo.info.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international