Салігорцы не пабачаць тэлевыступаў апазіцыянераў

2012 2012-08-29T11:42:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/telebachannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта стала вядома пасля публікацыі на сайце ЦВК рашэння Назіральнай рады па кантролі за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі.

Паводле дадзенага рашэння, відэазапісы выступаў кандыдатаў у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 Віктара Малочкі і па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69 Арцёма Агафонава “не могуць быць прадстаўленыя ў якасці перадвыбарчых агітацыйных матэрыялаў”. На думку Назіральнай рады, “права на бясплатныя выступы па дзяржаўным тэлебачанні і радыё прадастаўляецца кандыдатам у дэпутаты для вядзення перадвыбарнай агітацыі, і выкарыстанне дадзеных магчымасцяў для іншых мэт законам не прадугледжана”. Агітацыю за байкот выбараў, пра які казалі ў сваіх выступах апазіцыйныя кандыдаты Салігоршчыны, Назіральная рада перадвыбарчай агітацыяй не лічыць, бо “мэтай прадстаўленых выступаў з'яўляецца агітацыя супраць удзелу ў выбарах”.

Кандыдат Віктар Малочка лічыць гэтае рашэнне незаконным і некампетэнтным:

- Такія рашэнні можа прымаць толькі ЦВК, але ніяк не кансультатыўная Рада. У любым выпадку гэта наўпроставая цэнзура. Дадзеныя абставіны толькі пацвярджаюць слушнасць нашых заклікаў да байкоту.

Зрэшты, апазіцыянеры ўсё адно плануюць прадставіць публіцы свае тэлезвароты. Рабіць яны гэта будуць праз Інтэрнэт. Для атрымання копіяў відэазапісаў кандыдаты ад АГП звярнуліся да кіраўніцтва тэлеканала з адпаведнымі запытамі. Калі запісы выдадзены не будуць, апазіцыйныя кандыдаты падрыхтуюць уласныя відэазвароты да выбаршчыкаў.

 

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international