Маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча вымусілі звольніцца з працы

2012 2012-08-29T11:42:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/franckevich_taciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тацяна Францкевіч. Фота БелаПАН.

Тацяна Францкевіч. Фота БелаПАН.

Паўтары гады Тацяна Алегаўна Францкевіч адпрацавала прыбіральшчыцай тэрыторыі ў Наваполацкім УП “Вадаканал”. Праца, вядома, не престыжная, да таго ж і заробак далёкі ад дэкларуемага кіраўніком Беларусі сярэдняга ўзроўню аплаты працы.

Тым не меней, штодзённае цкаваньне паслужыла прычынай, каб 4 жніўня жанчына  вымушаная была напісаць заяву на звальненьне “па ўзгадненьні бакоў”.

Непрыемнасьці на працы пачалася яшчэ вясной, калі Тацяна Францкевіч, насуперак прымусу кіраўніцтва прадпрыемства, адмовілася ўдзельнічаць у суботніку. Намесьнік дырэктара УП “Вадаканалу “ Аляксандр Кляменцьеў тады так і заявіў, што, маўляў, вы не маеце права абурацца, у вас ёсьць толькі абавязкі.

Пасьля гэтага для Тацяны Францкевіч пачалі ствараць невыносныя ўмовы працы, часта пасылаць на іншыя аб’екты за межамі прадпрыемства, хаця гэта і не прадугледжвалася працоўнымі абавязкамі.

Тацяна Францкевіч некалькі разоў брала дні без аплаты, каб патрапіць на спатканьне з сынам, які адбывае пакараньне ў Івацэвічскай калоніі. Урэшце кіраўніцтва папярэдзіла, што заяву больш не падпішуць, паколькі Тацяна працягвае адстойваць свае працоўныя правы.

Неўзабаве начальнік цэха Сяргей Калашнікаў запатрабаваў напісаць тлумачальную запіску за нязначнае, на 5 хвілінаў, спазненьне на працу.  Праз пэўны час, нібыта за чарговае парушэньне працоўнай дысцыпліны, прымусілі напісаць яшчэ адну тлумачальную.

Увогуле, як распавяла праваабаронцам Тацяна Францкевіч: “з “Вадаканалу” працаўнікі нярэдка звальняюцца менавіта з-за таго, што рабочых пасылаюць на працу на іншыя аб’екты Наваполацка. Працаваць у такіх умовах, за мізэрныя грошы, вельмі цяжка. Хаця зараз яшчэ складаней, і нават ня ведаю, ці змагу знайсці новую працу. Да пенсіі застаўся адзін год, а ў такім узросьце, самі ведаеце, працаўладкавацца няпроста”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international