Назіральнік просіць прыцягнуць да адказнасці рэдактара "Віцебскага Рабочага"

2012 2012-08-29T11:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viciebski_rabochy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Васіль Бераснеў звярнуўся да кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама. У сваім лісце ён патрабуе прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці галоўнага рэдактара абласной газеты "Віцебскі рабочы" Любоў Дзядзюра за неаднаразовыя выпадкі датэрміновай агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты.

Выбарчым кодэксам Беларусі забаронена перадвыбарная агітацыя да афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Разам з тым, у жніўні 2012 г. газета "Віцебскі рабочы" апублікавала шэраг артыкулаў, якія з'яўляюцца па сутнасці ўтоенай формай перадвыбарчай агітацыі за будучых кандыдатаў у дэпутаты - старшыняў Аршанскага і Лепельскага райвыканкамаў Уладзіміра Дзедушкіна і Пятра Шыкшняна.

Цікава, што ў той жа час пра іх канкурэнтаў - апазіцыйных кандыдатаў "Віцебскі рабочы" ні слова не паведаміў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international