18, 21 і 24 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска працягнуцца судовыя паседжаньні па адміністратыўных справах удзельнікаў несанкцыянаванага пікету “Ланцуг неабыякавых людзей”, які адбыўся 16 ліпеня

2003 2003-07-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мэтай пікету было прыцягненьне ўвагі грамадскасьці да праблемы зьнікненьня без вестак грамадскіх дзеячоў і журналістаў. Пікет адбываўся каля Віцебскага мастацкага музею. Удзельнікі пікету трымалі ў руках нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і партрэты зьніклых без вестак – Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзьмітрыя Завадскага, а таксама раздавалі мінакам улёткі. Падчас пікету былі затрыманыя 6 сяброў Аб'яднанай Грамадзянскай партыі – Фёдар Бакуноў, Руслан Голубеў, Уладзімір
Семянчукоў, Тацьцяна Зайкова, Юры Зайкоў, Эаніта Жалнеровіч. 17 ліпеня адбыўся судовы разгляд справы Руслана Голубева. У адносінах яго вынесенае рашэньне – 3 сутак адміністратыўнага арышту. 18, 21 і 24 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска працягнуцца судовыя паседжаньні па адміністратыўных справах удзельнікаў несанкцыянаванага пікету “Ланцуг неабыякавых людзей”, які адбыўся 16 ліпеня

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international