Светлагорск: даход Галіны Філіповіч у 1,5 разы перавышае суму заробкаў астатніх кандыдатаў

2012 2012-08-29T10:28:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/filipovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Светлагорскага райсавета Галіна Філіповіч

Старшыня Светлагорскага райсавета Галіна Філіповіч

Даход кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, старшыні Светлагорскага райсавета дэпутатаў Галіны Філіповіч больш чым у 1,5 разы перавышае  суму даходаў астатніх кандыдатаў, якія зарэгістраваны ў Светлагорскім раёне, разам узятых. Яна зарабляе амаль у 3 разы вышэй за сярэдні заробак па раёну.

Згодна апублікаваным дадзеным, “кандыдат ад улады” Г. Філіповіч (на здымку) за 2011 год афіцыйна зарабіла 49 789 330 беларускіх і 6 000 расійскіх рублёў. Такім чынам, штомесяц яе заробак у райсавеце ў сярэднім складаў 4 149 119 беларускіх руб., не лічачы даходу ў расійскіх рублях.

У Светлагорскай выбарчай акрузе ёсць яшчэ 2 кандыдаты ў дэпутаты. Прадстаўнік партыі “Справядлівы свет” Сяргей Дайнека – інжынер па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху ўнітарнага прадпрыемства «Белтэхагляд», а да недаўняга часу быў інжынерам у раённым тэрытарыяльным медыцынскім аб’яднанні. За 2011 год ён атрымаў 17 363 520 белар. руб., альбо штомесяц зарабляў у сярэднім 1 446 960 руб. Гэта амаль у 2,9 разоў меней, чым старшыня райсавета Г. Філіповіч.

Трэці кандыдат, Святаслаў Ярных, працуе педагогам у Жлобінскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Ён прадстаўляе Ліберальна-дэмакратычную партыю. У 2011 г. меў даход 15 574 720 белар. руб., ці ў сярэднім штомесяц 1 297 893 руб. Даход педагога, такім чынам, атрымаўся ў 3,1 разоў меней, чым у старшыні райсавета.

Адзначым, што сярэдні заробак у Светлагорскім раёне, па афіцыйных дадзеных, у І-ым паўгоддзі 2011 г. складаў 1 499 599 руб. Гэта значыць, што старшыня Светлагорскага райсавета Г. Філіповіч толькі ў беларускіх рублях зарабляе прыкладна ў 2,8 разы вышэй за сярэдні заробак па раёну. 

 

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international