Жодзінскія праваабаронцы адстойваюць права на пікеты ў судзе

2012 2012-08-29T09:48:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapicki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Лапіцкі ў судзе

Аляксей Лапіцкі ў судзе

27 жніўня а 14-30 у Жодзінскім гарадзкім судзе адбылося першае паседжаньне па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай наконт забароны пікету “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”.

Спадзяваньні, што для разьбіральніцтва будзе выкліканы  начальнік Жодзінскага ГАЎС А.Чынкін, аказаліся марнымі. Сьведкам у судзе выступаў начальнік аддзелу аховы правапарадку и прафілактыкі Жодзінскага ГАЎС Вадзім Заяц. Суд вёў суддзя Грынкевіч. Ён адмовіў хадайніцтва весьці працэс на беларускай  мове.

Аляксей Лапіцкі: "3,5 гадзіны ў Жодзінскім гарадзкім судзе не хапіла, каб высьветліць, што выканкам парушае Канстытуцыю і Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах - права на мірныя сходы і выказваньне меркаваньняў, распаўсюд інфармацыі".

28 жніўня суддзя Грынкевіч абвесьціў аб адхіленьні пададзеных на мінулым паседжаньні хадайніцтваў, у тым ліку аб прадстаўленьні ў суд прэйскурантаў коштаў на аказаньне міліцыяй паслуг грамадзянам, якія падаюць у адпаведнасьці з Законам аб масавых мерапрыемствах заяўкі на правядзеньне мірных сходаў.

З тлумачэньняў ў судзе, якія даваў прадстаўнік Жодзінскага ГАЎС Вадзім Заяц, вынікае, што дадзеныя дакументы немагчыма прадставіць для разгляду ў суд, бо яны нібыта зьяўляюцца дакумэнтамі выключна для службовага карыстаньня і ня могуць аглядацца.

Акрамя гэтага 28 жніўня судом былі прынятыя 7 з 12-ці пісьмовых і 3-х вусных хадайніцтваў заяўнікоў.

У распачатых судом спрэчках слова атрымаў і выступіў заяўнік Аляксей Лапіцкі. Працяг судовага паседжання 29 жніўня.

Licviny-INFA

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international