12 снежня ў Берасці быў затрыманы аўтамабіль з апазіцыянерамі

2006 2006-12-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 20 гадзін 30 хвілін 12 снежня 2006 году на вуліцы Асіпенка побач з домам № 23 у Берасці міліцэйскай машынай быў спынены і заблякаваны аўтамабіль у якім знаходзіліся Юрась Губарэвіч, старшыня Брасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, Зьміцер Шыманскі, старшыня Брасьцейскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, Сяргей Ермакоў, сябра партыі БСДГ, маладзёвыя актывісты Андрэй Шарэнда і Алена Дземідовіч.

Затрыманым патлумачылі, што паступіў сігнал аб тым, што яны перавозяць скрыні з цыгарэтамі, а таму трэба правесьці агляд аўтамабіля на прадмет выяўленьня гэтых скрыняў. Дзеля гэтага іх папрасілі праехаць у Ленінскі РАЎС. Затрыманыя патрабавалі, каб агляд правялі на месцы.

Агляд аўтамабіля праводзіла ст.л-т Алена Денісенко. Былі дагледжаныя аўтамабіль і асабістыя рэчы Юрася Губарэвіча, аб чым быў складзены пратакол.

“Я лічу, што дадзеныя “сьледчыя дзеяньні” носяць прафіляктычна-прэвентыўны характар і мелі на мэце запабегчы сустрэчы 5 вышэйзгаданых Берасьцейскіх апазыцыянэраў напярэдадні выбараў,” – гаворыць берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international