Гомель: паміж телевыступамі кандыдатаў – блокі пра дасягненні ўладаў

2012 2012-08-28T15:08:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/telebachannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У эфіры Гомельскага тэлебачання 27 жніўня прайшлі першыя выступы кандыдатаў у дэпутаты парламенту: па пяць хвілін выказваліся кандыдаты па Гомельскай-Юбілейнай і Гомельскай-Сяльмашаўскай акрузе. Праграма выступаў была пабудавана так: выступ кандыдата - «інфармацыйна-прапагандысцкі» блок пра дасягненні ўлады на тэрыторыі акругі - выступ наступнага кандыдата.

Гаворачы пра Юбілейную акругу, размешчаную на тэрыторыі Чыгуначнага раёна, карэспандэнт не шкадаваў фарбаў, распавядаючы пра «галодныя 90-я», калі прадпрыемствы былі ў заняпадзе, людзі – у роспачы, і толькі «эфектыўныя дзеянні ўлады дазволілі дасягнуць  высокіх поспехаў у эканоміцы». Голас за кадрамі, на якіх можна было ўбачыць спакойнае і забяспечанае жыццё жыхароў Чыгуначнага раёна, гаварыў пра новыя будынкі, жылыя дамы, дасягненні прадпрыемстваў, прыгожыя клумбы і іншыя поспехі ўлады. Закончылася «палітінфармацыя» фразай «Расце дабрабыт жыхароў Чыгуначнага раёна». Нагадаў жыхарам Гомеля голас за кадрам і пра прыгожы вакзал – вароты ў горад, і тое, як шмат зрабіла для гамяльчан за апошнія гады Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі, начальнік якога Аляксандр Удодаў балатуецца ў дэпутаты па Калінкавіцкай акрузе.

Калі пачаўся выступ кандыдатаў па Сяльмашаўскай акрузе, то карэспандэнт у інфармацыйным блоку распавёў пра галоўнае прадпрыемства акругі – вытворчае аб'яднанне «Гомсельмаш», пачаўшы з таго, што ў 90-х гадах «стаяла пытанне нават пра існаванне прадпрыемства, якое працавала тры дні ў тыдзень, а зараз сельскагаспадарчыя машынабудаўнікі – асобая рабочая каста». Па Сяльмашаўскай акрузе якраз балатуецца генеральны дырэктар ВА «Гомсельмаш» Валер Жмайлік. Ён па ТБ распавёў выбарцам, што яму «выпала вялікая ўдача і пашана – кіраваць ВА «Гомсельмаш». І за час яго кіравання прадпрыемства стала вядучым, эканамічна моцным, адным з візітных картак Беларусі, і «вырас дабрабыт рабочых». Сваю мэту працы ў парламенце кандыдат абазначыў як «забеспячэнне росту дабрабыту народа, далейшае развіццё эканомікі краіны».

Прыкладна з такімі ж тэзісамі выступаў па ТБ і кандыдат па Юбілейнай акрузе, дырэктар сярэдняй школы №5 Віктар Фясак. Зачытаўшы біяграфію з паперкі, дырэктар школы прайшоўся па дасягненнях улады, заўважыўшы, што «з года ў год мацнее эканоміка краіны, растуць ураджаі». У тэзісах праграмы кандыдата Віктара Фесака – моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада, прапаганда здаровага ладу жыцця, шматвектарная палітыка.

Кандыдат-вылучэнец ад ЛДП Уладзімір Маёраў прапіярыў сваю партыю, заўважыўшы, што яна зараз самая шматлікая, налічвае больш за 45 тысяч чалавек. Адным з галоўных прынцыпаў ЛДП ён назваў «сумленне – як норму сацыяльнай справядлівасці». Кандыдат заклікаў выбарцаў: «Голосуем вместе – по совести, справедливости и чести!».

Наогул у час выступаў кандыдаты практычна не падымалі вачэй ад паперак, з якіх зачытвалі тэксты.

Кандыдат па Сяльмашаўскай акрузе ад БНФ Васіль Раманаў распавёў пра сябе і пра партыю, выказаў свае погляды на дзяржаўнае будаўніцтва, знешнюю палітыку і эканоміку. Найбольш прымальнай формай улады ён назваў прэзідэнцкую рэспубліку і прапанаваў падзяліць кожную вобласць на 2-3 тэрытарыяльныя адзінкі з цэнтрамі ў буйных гарадах, а Мінск вылучыць у асобны сталічны рэгіён.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international