Асноўныя прынцыпы чыноўнікі ставяць па-за выбарчым заканадаўствам

2012 2012-08-28T14:26:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhotka-sal-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску

Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску

Прадстаўнік БХК Леанід Мархотка атрымаў адказ на скаргу з Мінаблвыканкаму. На думку сталічных чыноўнікаў, прадастаўленне інфармацыі аб вылучэнні кандыдатаў не з’яўляецца нормай Выбарчага кодэксу.

Нагадаем, на паседжанні Салігорскага выканаўчага камітэту, якое адбылося 22 жніўня, сп. Мархотка звярнуўся з просьбай прадаставіць для азнаямлення дакументы, пададзеныя для рэгістрацыі кандыдатамі. Пытанне было вынесена на галасаванне - камісія адзінагалосна адмовілася прадэманстраваць неабходную інфармацыю.

Праваабаронца звярнуўся ў Менаблвыканкам. На яго думку, публічнасць і адкрытасць выбарчага працэсу азначаюць і тое, што інфармацыя аб вылучэнні не можа быць закрытай.

Тым не менш, гэта ўжо другі выпадак, калі праваабаронцу не прадастаўляюць патрэбных звестак, інтэрпрэтуючы агульныя фармулёўкі Выбарчага кодэксу выключна “негатыўна” - выконваецца толькі тое, што дакладна прапісана і рэгламентавана. А такія паняткі як “адкрытасьць” з’яўляюцца толькі паняткамі, не раскрытымі ў заканадаўстве. Менавіта на адсутнасць рэгулярыцыі ў ВК спасылаецца начальнік Юрыдычнага аддзелу Мінаблвыканкаму сп.С.Літвінко.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international