Салігорск: гучаць толькі заклікі да байкота

2012 2012-08-28T13:39:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-bajkot-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першыя пяць дзён агітацыйнай кампаніі ў Салігорску прайшлі незаўважна - ніводзін з шасці зарэгістраваных прэтэндэнтаў не выявіў актыўнасці. Тым часам на гарадскіх вуліцах усё часцей з’яўляюцца заклікі да байкота выбараў.

Пакуль невядома, калі кандыдаты ў дэпутаты пачнуць праводзіць агітацыйныя пікеты і сустрэчы з выбаршчыкамі. На  сённяшні дзень нават інфармацыя аб плануемых мерапрыемствах адсутнічае. Верагодна, першыя дні агітацыйнай кампаніі пойдуць на выраб друкаванай прадукцыі і вырашэнне тэхнічных пытанняў. Кандыдаты ўжо запісалі пяціхвілінныя відэавыступы, якія транслююцца ў тэлеэфіры 27-28 жніўня, а радыёзвароты кандыдатаў прагучаць у эфіры 3-5 верасня.

Тым часам актывісты “Еўрапейскай Беларусі” працягваюць кампанію байкота выбараў - улёткі з заклікамі не прыходзіць на галасаванне рэгулярна з’яўляюцца на вуліцах Салігорска.

Рабіць прагнозы цяжка, але вонкава выглядае на тое, што ігнараванне выбарчай кампаніі з боку СМІ і кандыдатаў ды рэгулярнае з’яўленне заклікаў не хадзіць на выбары могуць істотна знізіць яўку ў верасні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international