Смаргонь: суд падтрымаў старшыню райвыканкама, які не дазволіў пікет салідарнасці з палітвязнямі

2012 2012-08-28T13:06:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzergachou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзергачоў

Алесь Дзергачоў

27 жніўня суддзя Смаргонскага  раёна Аліна Кіндра не задаволіла скаргу праваабаронцы Алеся Дзергачова на дзеянні старшыні Смаргонскага райвыканкама Мечыслава Гоя, які не дазволіў правядзенне пікета саліднасці з палітвязнямі.  Ён меў адбыцца.

Грунтам для забароны пікету з’явіўся той факт, што Алесь Дзергачоў  ў заяве аб правядзенні мерапрыемства адзначыў, што ён прымае на сабе забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі ў часе пікету (наяўнасць нарукаўнай павязкі ў арганізатара, забеспячэнне ўдзельнікаў нумарамі тэлефонаў Смаргонскага РАУС на выпадак неабходнасці выкліку).  Старшыня ж Смаргонскага райвыканкама ў адказе на заву  ўказаў, што  паводле п.3 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь   ад 5 сакавіка 2012 г. №207 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі ўзаемадзеяння праваахоўных органаў, арганізатараў масавых мерарыемстваў і прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку, па пытаннях аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”  функцыі аховы павінен выконваць не  заяўнік, а праваахоўныя органы.

У  судзе Алесь Дзергачоў звярнуў увагу, што асоба, дзеянні якой абскарджваюцца, не ўлічыла, што нормы пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2012 г. №207 у частцы аховы грамадзянскага парадку міліцыяй павінны ўжываюцца незалежна ад таго, якія захады па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі адзначаны ў заяве на пікет.

Шмат часу ў судзе было змарнавана на высвятленне пытання, хто і на якой стадыі разгляду райвыканкамам заявы на дазвол пікету павінен ініцыяваць заключэнне дамовы паміж заяўніком і РАУС на забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі.

Высвятлілася, што гэта працэдура ніяк не рэгламентуецца заканадаўствам. Хаця заяўнік апеляваў на пункт 8 адзначанай пастановы. Паводле гэтага пункта на органы ўнутраных спраў ускладаецца абявязак унесці ў райвыканкам прапановы па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі падчас мерапрыемства. І гэтыя прапановы мусяць быць у райвыканкаме  не пазней чым ў тыднёвы тэрмін з моманту паступлення заявы на мерапрыемства. Па логіцы вынікае, што на падставе прапаноў РАУС райвыканкам абавязаны паведаміць заяўніку аб неабходнасці заключыць дамову на ахову грамадскага парадку як умовы атрымання дазволу на правядзенне мерапрыемства. Але суд ад ацэнкі гэтага аргументу увогуле ўхіліўся. І аргументаваў адмову ў задавальненні скаргі Алеся Дзергачова тым, што ён не звярнуўся ў РАУС для заключэння дамовы. І гэта нягледзячы на адсутнасць у Смаргонскім РАУС тарыфаў  на паслугі па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі па замове грамадзян  (у суд  РАУС змог прадставіць  толькі тарыфы на аказанне паслуг на аб’ектах юрыдычных асоб).

Пры агалошанні пастановы не абыйшлося без ноў-хао з боку суддзі Аліны Кіндра. Яна аб’явіла аб адмове ў задавальненні скаргі, не матывуючы свай вердыкт.    На пытанне Алеся Дзергачова  чаму не агалошана матывіровачная частка прынятага рашэння, яна адказала, што ў тэксце  матывіроўкі  магчымы граматычныя памылкі. Таму зацікаўленыя бакі спрэчкі могуць самастойна  прачытаць  чарнавік самі тут жа, а канчатковы варыянт будзе гатовы праз дзень.

Як паведаміў Алесь Дзергачоў, пастанову суда ён будзе абскарджваць у абласны суд, а затым звернецца ў Камітэт ААН па правах чалавека.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international