Зэльва: падчас раённага свята агітавалі толькі за праўладную кандыдатку Сопікаву

2012 2012-08-27T15:28:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zelva-agit-25.08.2012a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Агітстэнд Алы Сопікавай на Ганненскім кірмашы ў Зэльве 25 жніўня

Агітстэнд Алы Сопікавай на Ганненскім кірмашы ў Зэльве 25 жніўня

На Ганненскі кірмаш - свята раённага маштабу, якое праходзіла ў Зэльве 25 жніўня – мясцовыя чыноўнікі запрасілі толькі аднаго з чатырох кандыдатаў у дэпутаты - Алу Сопікаву, дырэктара СШ № 9 г. Слоніма.

Іншым тром кандыдатам, якія разам з Сопікавай балатуюцца па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, запрашэнне не паступала.

Відавочна, да гэтага мерапрыемства праўладная кандыдатка   рыхтавалася даўно. Бо 23 жніўня толькі скончыўся этап рэгістрацыі кандыдатаў, а ўжо 25 жніўня на стэндах у Зэльве былі развешаныя каляровыя плакаты Сопікавай, загадзя надрукаваныя ў Слонімскай друкарні, раздаваліся зэльвенцам і агітацыйныя ўлёткі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international