Кандыдаты ад “Белай Русі” ладзяць канцэрты ў свой гонар

2012 2012-08-27T15:00:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radzkou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў падчас сустрэчы (здымак belayarus.by)

Старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў падчас сустрэчы (здымак belayarus.by)

Цэнтрвыбаркам абвесціў аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 23 жніўня, а ўжо праз два дні дэлегацыя віцебскіх кандыдатаў ад “Белай Русі” арганізавана наведала Мінск.

Афіцыйна 42 кандыдаты ў дэпутаты ад Віцебскай вобласці прыехалі ў Мінск, каб пераняць вопыт арганізацыі агітацыйна-прапагандысцкай працы. Па факце ж, у іх гонар быў арганізаваны святочны канцэрт з выступам дзіцячых танцавальных і песенных калектываў.

Агенцтва "Мінск-навіны" паведамляе, што дэлегацыя з Віцебску наведала перадвыбарчы мітынг, арганізаваны ініцыятыўнай групай кандыдата ў дэпутаты ад Грушэўскага выбарчай акругі Васіля Аляксеенкі, які з’яўляецца камандзірам корпуса аховы грамадскага парадку ўнутраных войскаў МУС.

Пасля мітынгу для віцебскай дэлегацыі арганізавалі канцэрт у Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ранак» Маскоўскага раёна. У гонар кандыдатаў у дэпутаты выступілі дзіцячыя танцавальныя і музычныя калектывы.  

Арганізавала візіт сталічная арганізацыя РГА "Белая Русь".  На сустрэчы прысутнічаў і старшыня арганізацыі Аляксандр Радзькоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international