viasna on patreon

Барысаў: дэмакратычнага кандыдата пазбавілі рэгістрацыі

2012 2012-08-27T14:57:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bukas-anatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галоўны рэдактар «Барысаўскіх навінаў» Анатоль Букас

Галоўны рэдактар «Барысаўскіх навінаў» Анатоль Букас

Сёння адбылося «экстранае» паседжанне акруговай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62. На парадку дня стаяла адно пытанне: наконт пазбаўлення рэгістрацыі кандыдата Анатоля Букаса.

Сябры камісіі выявілі, што ў дэкларацыі аб даходах галоўны рэдактар ​​незалежнай газеты Анатоль Букас не пазначыў звесткі пра тое, што ў 2011 годзе прадаў аўтамабіль. Як патлумачыў сам кандыдат, машыну ён прадаваў у 2010 годзе. Аднак у дакументах значыцца менавіта 2011 год. Сябры камісіі прагаласавалі за пазбаўленне рэгістрацыі кандыдата Анатоля Букаса аднагалосна.

Такім чынам, па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62 засталося два кандыдаты: кіруючая справамі Барысаўскага райвыканкама Тамара Красоўская і намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін. Апошні, як вядома, збіраецца здымаць сваю кандыдатуру за тыдзень да выбараў. Красоўскай альтэрнатывы на выбарах не будзе.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства