Тэлевыступ кандыдата Няпомняшчых пад пытаннем

2012 2012-08-27T14:11:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niapomniashchyh-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых

27 жніўня на Гомельскім тэлебачанні адбываўся запіс выступу кандыдатаў у дэпутаты. Уладзімір Няпомняшчых, які балатуецца па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе, прыйшоў для запісу на тэлебачанне ў футболцы «За Беларусь без Лукашэнкі».

«Перад запісам у студыю прыйшла намеснік дырэктара тэлебачання, якая ветліва прапанавала мне пераапрануцца. Я адмовіўся, бо гэтая футболка – мой брэнд, мая пазнавальнасць. Многія жыхары Гомеля менавіта праз гэтую футболку ведаюць мяне, пазнаюць, прыязна ставяцца да мяне, падыходзяць на вуліцы, ціснуць руку, жадаюць поспехаў, нават просяць сфатаграфавацца са мной. Хіба выбарцы запомняць, што я там казаў па тэлебачанні пяць хвілін? А праз футболку з такім надпісам мяне пазнаюць. Намеснік дырэктара сказала, што будзе кансультавацца з акруговай камісіяй – ці дапускаць мой запіс у эфір», - распавёў кандыдат у дэпутаты.

Ён дадаў, што нічога крымінальнага ў надпісе на футболцы няма – ні заклікаў да гвалту, ні заклікаў да распальвання міжнацыянальнай варожасці.

У сваім выступе Уладзімір Няпомняшчых звярнуў увагу выбарцаў, што не будзе заклікаць іх галасаваць за сябраў АГП, якім і сам з'яўляецца, бо «выбараў у Беларусі няма, галасы даўно ўжо ніхто не лічыць, і ужо зараз можна назваць 110 прозвішчаў тых людзей, якія праз месяц будуць засядаць у так званым парламенце». Ён прывёў дадзеныя, што калі назіраў за выбарамі ў парламент у 2008 годзе, то яўка выбарцаў у Гомелі, па падліках назіральнікаў, склала каля 35-40%, а ўлады абвясцілі, што ўдзел у галасаванні прынялі каля 80% выбарцаў. «Пра якія выбары можна казаць, калі былі сфальсіфікаваны нават дадзеныя па яўцы?», - задаў пытанне кандыдат.

Ён нагадаў, што сябры апазіцыі не былі ўключаны ва ўчастковыя камісіі, а палітвязні застаюцца ў турмах. «Пры такіх умовах сябры АГП будуць здымаць свае кандыдатуры да датэрміновага галасавання. Мы адмаўляемся быць дэкарацыямі ў клаунадзе «Парламенцкія выбары», - зазначыў у выступе Уладзімір Няпомняшчых. Ён выказаў меркаванне, што адсутнасць выбараў уплывае як на эканамічнае становішча, так і на тое, што людзі не могуць дабіцца справядлівасці ў судзе, на працы – праз рабскія кантракты.

Каб змяніць сітуацыю, кандыдат заклікаў выбарцаў не прыходзіць на галасаванне і прыняць удзел у назіранні.

Трансляцыя выступу Уладзіміра Няпомняшчых па тэлебачанні павінна адбыцца 29 жніўня ў 19.20 - калі, канешне, на гэта будзе дазвол.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international