“Гродзенскай праўда” рэкламуе кандыдатаў ад улады

2012 2012-08-27T13:05:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodzenskaja_prauda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўная газета “Гродзенская праўда” вядзе скрытую агітацыю за кандыдатаў ад улады ў парламент. У нумары за 27 жніўня галоўны друкаваны орган Гарадзенскага аблвыканкаму надрукаваў на першай паласе матэрыял “В Гродно прошло августовское совещание педагогов”. У аблвыканкаме з удзелам “губернатара” Сямёна Шапіры прайшла нарада работнікаў сферы адукацыі, якіх на сустрэчы прысутнічала больш за паўтысячы.

Сярод іншых выступоўцаў газета рэкламуе дырэктара Гарадзенскага прафесійна-тэхнічнага каледжу бытавога абслугоўвання Васіля Міхно, які зарэгістраваны кандыдатам па Гродзенскай-Цэнтральнай акрузе №50, і начальніка упраўлення адукацыі Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандра Сягодніка, кандыдата па Ваўкавыскай акрузе №48.

Праваабаронца і незалежны назіральнік Раман Юргель мяркуе, што такая публікацыя газеты парушае артыкул 46-47 Выбарчага кодэксу, які вызначае роўныя ўмовы агітацыі, а праўладныя кандыдаты злоўжываюць сваім службовым становішчам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international