Адвакат тройчы не змог сустрэцца з Яўгенам Васьковічам

2012 2012-08-20T17:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пасля адмовы палітвязня, сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Васьковіча двойчы напісаць прашэнне аб памілаванні на яго ўзмацніўся ціск з боку турэмнай адміністрацыі.

Гэтак з палітвязнем тройчы не здолеў сустрэцца адвакат, якому кожны раз адмаўлялі па надуманых падставах. У апошні раз адвакату паведамілі, што Яўген знаходзіцца ў ШІЗА і сам не хоча бачыцца са сваім абаронцам, бо ў яго брудная вопратка.

"Відавочна, што дадзеная "прычына" адмовы ў сустрэчы цалкам надуманая. Яе мэта – ізаляцыя палітвязня. Мы ведаем, што да Яўгена даходзяць лісты толькі ад блізкіх сваякоў. І, такім чынам, аб тым, што адбываецца з ім, мы можам толькі здагадвацца", - адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

"БХД расцэньвае гэтыя факты як тое, што адміністрацыя хоча зламаць Яўгена Васьковіча фізічна ці маральна і змусіць яго падпісаць прашэнне аб памілаванні. Хоць і гэта, вядома, не гарантуе яго выхаду на волю, як мы бачым на прыкладзе Сяргея Каваленкі і іншых", - паведаміў Дзяніс Садоўскі.

На гэтым тыдні адвакат прыме чарговую спробу сустрэцца са сваім падабаронным і даведацца яго рэальнае становішча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international