Назіральнік праз суд дамагаецца адкрытасці працы акруговай камісіі

2012 2012-08-27T12:15:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які з’яўляецца назіральнікам у камісіі выбарчай акругі № 2 Брэста, 25 жніўня звярнуўся ў калегію па грамадзянскіх справах абласнога суда з просьбай адмяніць вызначэнне суда Маскоўскага раёна Брэста пра тое, што яго справа “непадведамасная” суду, і перадаць яго заяву на разгляд іншаму суддзі.

Назіральнік дамагаецца выканання сваіх функцый у АВК №2 у поўным аб’ёме. Напрыклад, Вялічкін хацеў прысутнічаць пры праверцы подпісаў і дакументаў прэтэндэнтаў у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў і пазнаёміцца з дакументацыяй гэтай камісіі, але яму незаконна ў гэтым адмовілі. Уладзімір Вялічкін звярнуўся са скаргай у ЦВК. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падтрымала рашэнне старшыні акруговай выбарчай камісіі № 2. Тады Вялічкін звярнуўся ў суд Маскоўскага раёна, каб вырашыць пытанне адкрытасці працы акруговай камісіі. Суд адмовіўся разглядаць гэтую справу, схаваўшыся за выраз, што справа “непадведамасная” суду.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства