Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Гарадзкі выбаркам у Берасьці засакрэціў вынікі рэгістрацыі кандыдатаў

14.12.2006.

Актывісты апазыцыйных партыяў, якія вылучаныя кандыдатамі ў дэпутаты Берасьцейскага гарадзкога савету, скардзяцца на немагчымасьць даведацца пра вынікі рэгістрацыі.

Датэлефанавацца да сябраў выбарчай камісіі практычна немагчыма. Калі ж некаторыя прадстаўнікі партыяў усё ж здолелі гэта зрабіць, дык атрымлівалі адказ, што пра вынікі рэгістрацыі будзе вядома толькі сёньня ўвечары. Нагадаем, што 14 сьнежня – апошні дзень, калі выбарчыя камісіі павінны абвясьціць пра рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.

На 40 месцаў у Берасьцейскі гарсавет было пададзена 98 заяваў. Сярод тых, каго вылучылі апазыцыйныя палітычныя партыі, 9 чалавек прадстаўляюць Партыю БНФ, 16 – Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), пяцёра – Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Былі пададзены таксама сем заявак ад сябраў Партыі камуністаў Беларускай, але, паводле рэкамэндацыі зьезда ПКБ, яны адмовіліся ад удзелу у выбарах, - паведамляе Радыё Свабода.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования