Кандыдата Яраслава Берніковіча зноў шукае пракуратура

2012 2012-08-27T10:48:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яраслаў Берніковіч атрымаў позву праз пошту. Выклікаць Берніковіча ў Глыбоцкую раённую пракуратуру ўжо спрабавалі і раней, аднак ён быў у ад’езьдзе, а потым пракуроры нібыта страцілі цікавасьць да яго асобы.

Позва выпісана на 9 раніцы 27 жніўня. Ідучы ў пракуратуру, Яраслаў Берніковіч сказаў Радыё «Свабода»:

«Гэта, напэўна, будзе працяг гісторыі з тлумачэньнямі наконт байкоту выбараў у Глыбоцкай выбарчай акрузе. Напрыканцы ліпеня я напісаў у фэйсбуку, што прыхільнікі ідэі байкатаваць выбары маюць магчымасьць увасобіць свае ідэі на практыцы менавіта ў гэтай акрузе, бо тут няма дэмакратычных кандыдатаў. Са свайго боку я паабяцаў падтрымку, калі ахвотныя зладзіць байкот знойдуцца. Я гатовы дазволіць карыстацца офісам маёй фірмы на час агітацыйнай кампаніі, а таксама ўсімі наяўнымі сродкамі сувязі — тэлефонам і інтэрнэтам. Дагэтуль канкрэтных прапановаў не паступала. Але некалькі дзён таму маю прапанову па арганізацыі сумеснай кампаніі актыўнага байкоту ў адной або ў некалькіх выбарчых акругах падтрымалі грамадзянская кампанія «Гавары праўду» і рух «За свабоду!»

13 жніўня ў пракуратуру выклікалі незалежнага журналіста Кастуся Шыталя, які напісаў пра прапанову Берніковіча на незалежным сайце westki.info. Тады ж шукалі і Берніковіча, але ўручыць яму позву не ўдалося. Прайшло некалькі дзён, але пракуратура ня страцілі імпэту, каб узяць тлумачэньні ў актывіста. На гэты момант ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Наваполацкай выбарчай акрузе № 25.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international