Ухналёў: «Шукалі партыйныя мільёны ў кватэры суседзяў»

2012 2012-08-27T08:35:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намесьніка старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валера Ўхналёва 24 жніўня затрымалі ў Горадні й даставілі ў Гарадзенскае РУУС. Валер Ухналёў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня.

Валер Ухналёў: «Адпусьцілі мяне каля дванаццатай гадзіны ночы. Праверылі ўсё: машыну, рэчы. Пакуль мяне трымалі ў РУУСе, правялі без усялякіх санкцый вобшук у кватэры маіх гарадзенскіх сваякоў і ў кватэры іх суседзяў. І нават на працы ў суседзяў.

Сказалі, што ім санкцыя пракурора ня трэба, бо гэта ня вобшук, а дагляд. А гэта шэсьць чалавек з сабакам зайшлі ў кватэру, усё перавярнулі. Ніякіх папераў не паказвалі. Сваячка спрабавала даведацца, але яны кажуць: „проста дагляд“.

Я так разумею, што яны шукалі вялікія сумы грошай. Бо я прыехаў на мяжу, і, можа, яны падумалі, што мне празь мяжу „прыносяць мільёны“. У мяне ў партфэлі былі грошы, я іх не хаваў. Іх узялі на экспэртызу, ці не фальшывыя. Але яны самі сказалі, што з-за такой сумы ня варта было ўсё гэта ўсчыняць. Хаця шукалі яны грошы паўсюль. Нават торт, які я сваякам купіў, парэзалі на кавалачкі.

Шукалі яны грошы паўсюль. Нават торт, які я сваякам купіў, парэзалі на кавалачкі


Думаю, што прычапіліся да мяне не як да кандыдата, а як да аднаго з кіраўнікоў партыі. Кампанія пачалася, і, можа, яны падумалі, што мне на партыю перадалі „купу грошай“.

Гэта ўжо не ўпершыню са мною такое — грошы забіраюць на экспэртызу, ці не фальшывыя. Заўжды вярталі. Думаю, што і зараз вернуць.

Прэтэнзій у мяне няма да тых, хто мной займаўся. Усё было прыстойна. А тыя, хто імі камандаваў — гэта ўжо іншае пытаньне».

Валера Ўхналёва затрымалі 24 жніўня каля шостай гадзіны вечара. На ўласнай машыне ён прыехаў да родных у Горадню, каб паехаць на лецішча. Нечакана іх спынілі амапаўцы. Спачатку на падставе, ці не не перабітыя нумары машыны. Пазьней Ухналёву сказалі, што, магчыма, ён яшчэ і фальшываманэтчык.

Валеры Ўхналёў знаходзіўся ў сьпісе невыязных зь Беларусі.

Увосень мінулага году на Валера Ўхналёва напалі рабаўнікі на трасе Вільня-Менск і адабралі 12 тысяч даляраў. Палітык заявіў, што гэтыя грошы ён пазычыў, каб купіць лекі для жонкі, хворай на анкалёгію.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international