У Варшаве адбылася прэзентацыя сайту Palitviazni.info

2012 2012-08-27T08:24:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dom-warshava-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларускім Доме ў Варшаве 24 жніўня адбылася сустрэча, прысвечаная сітуацыі з беларускімі палітвязнямі ў кантэксце парламенцкіх выбараў.
Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя сайту Palitviazni.info, якую правялі Зміцер Салаўёў і Аляксей Трубкін з праваабарончага цэнтра "Вясна".

Сайт Palitviazni.info прысвечаны палітвязням, якія пацярпелі ад дыктатарскага рэжыму ў Беларусі. Ініцыятыва стварэння парталу ў верасні 2011 г. належыць праваабрончаму цэнтру "Вясна". У ліпені 2012 г. сайт быў пашыраны і мадэрнізаваны: да беларускай дадаліся іншыя моўныя версіі (англійская, польская і руская), на сайце своечасова абнаўляецца інфармацыя пра лёсы палітвязняў і іх сем'яў. Называецца прычына затрымання кожнага палітычнага зняволенага, а таксама імя і прозвішча суддзяў, якія далі вырак апазіцыянерам.

Інфармацыя аб пашырэнні парталу была накіраваная ў міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы і журналістам, якія цікавяцца сутацыяй палітычных зняволеных у Беларусі. Для распаўсюду інфармацыі пра партал былі створаныя профілі ў сацыяльных сетках Фэйсбук і Vkontakte, а таксама на Twitter. Непасрэдна звязацца з рэдакцыяй парталу можна па электронным адрасе info@palitviazni.info.

Праект рэалізаваны ў супрацы Фундацыі развіцця дэмакратычных ініцыятыў з праваабарончым цэнтрам "Вясна", паведамляе сайт Беларускага дома ў Варшаве.
Пасля прэзентацыі адбылася праекцыя фільма "Свечка праўды Алеся Бяляцкага". Фільм распавядае пра жыццё і дзейнасць праваабаронцы, які па палітычна матываваных абвінавачаннях з 4 жніўня 2011 г. утрымліваецца пад вартай у следчым ізалятары.

Пасля прагляду фільма адбылася дыскусія з удзелам маладых дэмакратычных актывістаў з Беларусі: Вячаслава Дзіянава, каардынатара суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі", арганізатара летніх маўклівых пратэстаў, і Франака Вячоркі, беларускага моладзевага лідэра і журналіста. Дыскусію мадэраваў журналіст Лукаш Граеўскі, рэдактар парталу Eastbook.

Прэзентацыя была арганізаваная ПЦ "Вясна" і польскай Фундацыяй развіцця дэмакратычных ініцыятыў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international