Цімафей Дранчук будзе вызвалены датэрмінова

2006 2006-12-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральная камісія пры Фрунзенскім райвыканкаме Менска сёння прыняла рашэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні актывіста кампаніі па назіранні за выбарамі “Партнёрства” Цімафея Дранчука. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў бацька палітвязня Валерый Дранчук. Дата выхаду на волю Цімафея Дранчука вызначыцца 22 снежня, калі справу аб умоўна-датэрміновым вызваленні грамадскага актывіста разгледзіць суд Фрунзенскага раёна Менска.

Нагадаем, што Ц.Дранчук і яшчэ тры актывісты “Партнёрства” былі затрыманыя 21 лютага. У жніўні суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў іх вінаватымі па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб’яднання). Шэраг абвінавачванняў у адрас актывістаў “Партнёрства”, якія былі агучаныя высокімі службовымі асобамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў (фальсіфікацыя вынікаў экзіт-полу, падрыхтоўка тэрактаў і інш.), не знайшлі пацверджання ні падчас следстваў, ні ў судзе. У выніку Мікалай Астрэйка быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі, Цімафей Дранчук – да аднаго года пазбаўлення волі, Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка да шасці месяцаў арышту. Браніцкая і Шалайка выйшлі на волю 21 жніўня. 17 лістапада з калоніі ў Шклове быў вызвалены Мікалай Астрэйка, якому змянілі пакаранне на выпраўленчыя працы. Такім чынам, Ц.Дранчук застаўся адзіным, хто дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні.

Варта таксама адзначыць, што Дранчук быў уключаны ў спіс прэтэндэнтаў на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, які разглядаўся камісіяй 30 лістапада, аднак у апошні момант яго выключылі са спісу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international