У Аршанскім і Дубровенскім раёнах не апублікаваны спіс месцаў, выдзеленых для перадвыбарчай агітацыі

2012 2012-08-24T17:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-agit-stend-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, мясцовыя выканкамы па ўзгадненні з акруговымі камісіямі вызначаюць спіс месцаў для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў, размяшчэння перадвыбарчых плакатаў, памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі. Аршанскім райвыканкамам такія месцы вызначаны рашэннямі ад 10 жніўня гэтага года, а Дубровенскім райвыканкамам - 9 жніўня.

У адпаведнасці з ч.13 арт. 46 Выбарчага кодэкса такія рашэнні павінны быць апублікаваныя ў друку. Аднак ні Дубровенская раёнка "Дняпроўская праўда", ні "Аршанская газета" гэтых рашэнняў па стане на 24 жніўня так і не апублікавалі, нягледзячы на ​​тое, што агітацыйная кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ужо стартавала.

З гэтай нагоды назіральнік ад БХК Васіль Бераснеў звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам. Ён патрабуе ад абласных уладаў прыняць меры для тэрміновага апублікавання дазволеных месцаў агітацыі, бо адсутнасць гэтай інфармацыі абмяжоўвае каманды кандыдатаў у сваёй дзейнасці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international