Рагачоў: ціск на Дзяніса Дашкевіча працягваецца

2012 2012-08-24T16:26:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

24 жніўня Дзянісу Дашкевічу, які збіраецца абскардзіць рашэнне камісіі Рагачоўскай выбарчай акругі пра нерэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты, за некалькі хвілін да выхаду з дому патэлефанавалі на хатні нумар і параілі не падыходзіць блізка да будынку райвыканкама.

Званок таксама паступіў і на мабільны тэлефон аднаго з сябраў ініцыятыўнай групы Дашкевіча. Мужчына, які тэлефанаваў са схаванага нумару, таксама параіў яму не падыходзіць блізка да райвыканкама - калі Дашкевіч і яго паплечнікі не хочуць “учорашняга паўтарэння”.

Нагадаем, што 23 жніўня Дзяніса Дашкевіча, а таксама яго жонку і яшчэ двух прадстаўнікоў кампаніі “Гавыры праўду!” дапыталі ў Рагачоўскім КДБ. Следчых цікавіла інфармацыя наконт прадпрымальніцкай дзейнасці Дашкевіча і даходаў, якія той атрымліваў за правядзенне вяселляў. Дашкевічу прыгразілі завядзеннем крымінальнай справы, а таксама паведамілі, што матэрыялы наконт ягонай дзейнасці будуць перададзеныя ў падатковую інспекцыю.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international