Віцебск: Апавяшчэннем пра выбары займаецца аўтапарк

2012 2012-08-24T13:21:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autobus-slonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У аўтобусах, якія працуюць на маршрутах абласнога цэнтру, уключаюць аўдыёзапісы з запрашэннем на выбары. Прыемны мужчынскі голас настойліва нагадвае пра магчымасць прагаласаваць датэрмінова, і пра тое, што ў дзень выбараў, 23 верасня, усіх чакаюць на выбарчых участках.

Касіры-кантралёры, якія прадаюць пасажырам квіткі, працуюць у такім "гукавым суправаджэнні"  ўжо два дні – з 23 жніўня. Кажуць, што загад уключаць аўдыёінфармацыю пра выбары сыходзіць ад кіраўніцтва аўтапарка.

Інфармацыйны аўдыёролік транслююць у прамежках паміж назвамі прыпынкаў, напамінамі пра правілы дарожнага руху і неабходнасць саступаць месцы ў транспарце нямоглым людзям і маленькім дзецям.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international