Барысаў: вылучэнец АГП абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам

2012 2012-08-24T11:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-vasiljeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 кандыдатамі зарэгістраваныя тры прэтэндэнты, адмоўлена ў рэгістрацыі вылучэнцу Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхасю Васільеву.

Прычынай адмовы ў рэгістрацыі Васільева стала тое, што ён не ўказаў у дэкларацыі аб даходах наяўнасць прычэпа да аўтамабіля. «Як я высвятліў, акруговая камісія рабіла запыт у Барысаўскую ДАІ, дзе пацвердзілі, што ў мяне ёсць прычэп, - распавядае Васільеў. - Аднак указваць прычэп было зусім не абавязкова. Думаю, сябры камісіі гэтага проста не ведалі".

Сёння раніцай Васільеў накіраваў па электроннай пошце скаргу ў Цэнтрвыбаркам, якую прадубляваў яшчэ і заказным лістом.

Цяпер па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 зарэгістравана тры кандыдаты ў дэпутаты: дзейны дэпутат ППНС Віктар Гумінскі, прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Аляксей Сімановіч і прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі Ірына Глінская.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international