Дашкевіча амаль 4 гадзіны пратрымалі ў Рагачоўскім КДБ

2012 2012-08-24T10:17:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ragachou-zbor-podpis-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніс Дашкевіч, не зарэгістраваны па Рагачоўскай выбарчай акрузе ў якасці кандыдата ў дэпутаты, прабыў у мясцовым КДБ амаль 4 гадзіны.

Ад яго патрабавалі, каб той падпісаў адпаведную паперу, у якой зазначалася, што ён – фінансавы махінатар, які браў грошы за арганізацыю вяселляў у далярах, а не рублях, а таксама дапамагаў сваім калегам-прадпрымальнікам арганізоўваць такія святы. Подобная размова праводзілася і з жонкай Дашкевіча, якая выйшла з КДБ крыху раней.

Супрацоўнікі КДБ сказалі Дашкевічу, што на яго можа быць заведзеная крымінальная справа, а матэрыялы па яго дзейнасці будуць перададзены ў падатковую інспекцыю.

Сам Дашкевіч кажа, што выклік у КДБ звязаны з выбарамі, каб актывіст не змог абскардзіць рашэнне Рагачоўскай выбарчай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international