Уладзімір Кацора прабыў кандыдатам у дэпутаты адзін дзень

2012 2012-08-24T10:12:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ul_kacora.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кацора

Уладзімір Кацора

Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары», сябра АГП Уладзімір Кацора 23 жніўня напісаў заяву ў акруговую камісію Гомельскай-Прамысловай акругі аб тым, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты. Ён быў зарэгістраваны кандыдатам на паседжанні акруговай камісіі 22 жніўня.

Па словах Уладзіміра Кацоры, яшчэ пры падачы дакументаў на рэгістрацыю ён у заяве зрабіў прыпіску, што будзе ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата пры ўмове вызвалення палітвязняў і ўключэння апазіцыянераў ва ўчастковыя камісіі. «Сябры акруговай камісіі адказалі мне, што гэтыя пытанні – вызваленне палітвязняў і ўключэнне апазіцыянераў у склад камісій – не ў іх кампетэнцыі. Я прапанаваў ім усё-такі праявіць грамадзянскую пазіцыю і патрабаваць у вышэйстаячых інстанцыях вызвалення палітвязняў. Гэта наша агульная праблема, дык давайце змагацца разам, каб у краіне не было людзей, якія за свае перакананні сядзяць у турмах. Наконт складу ўчастковых камісій. Акруговую камісію ўзначальвае Ала Андрушчанка, яна ж з'яўляецца начальнікам арганізацыйна-кадравага аддзелу адміністрацыі Савецкага раёна, то бок непасрэдна прымала ўдзел у фарміраванні ўчастковых камісій, і пры гэтым яна кажа, што дадзенае пытанне – фарміраванне камісій, не ў яе кампетэнцыі. Ну, прабачце. Прычым я прапаноўваў проста далучыць ужо да сфарміраваных камісій апазіцыянераў – можна ж мець у камісіі да 19 чалавек. Пры гэтым потым, пры надрукаванні ўжо спісаў камісій было відавочна, што некаторыя камісіі ў Савецкім раёне складаюцца з 19 чалавек – то бок можа нават заднім чыслом яны запоўнілі па максімуму камісіі, каб не было пытанняў», - пракаментаваў Уладзімір Кацора.

23 жніўня ён занёс ва акруговую камісію заяву, што не будзе кандыдатам у дэпутаты. «Таму што ўмовы мае не былі выкананы, таму я пайшоў на такі крок», - дадаў палітык. Дадзеную заяву камісія абяцала разглядзець 23 ці 24 жніўня на паседжанні.

Такім чынам, па Гомельскай-Прамысловай акрузе будуць балатавацца два кандыдаты – член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач кардыялагічнага дыспансеру Ганна Лапаціна і грамадская актывістка Галіна Краўчанка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international