Незрэгістраваныя кандыдатамі жыхары Віцебшчыны скардзяцца ў ЦВК

2012 2012-08-23T15:57:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parsukevich_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Парсюкевіч

Сяргей Парсюкевіч

Пісьмовую скаргу ў Цэнтарвыбаркам накіравала актывістка кампаніі "Гавары праўду" Лідзія Сагідуліна, якой адмовіла ў рэгістрацыі камісія Полацкай выбарчай акругі №28. Сяргей Парсюкевіч і Уладзімір Правальскі, якіх не зарэгістравала камісія Віцебскай-Кастрычніцкай акругі №20, звярнуліся ў ЦВК асабіста.

У Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №20 зарэгістравалі толькі чатырох кандыдатаў з сямі прэтэндэнтаў. Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Сяргей Парсюкевіч, які вылучаўся шляхам збору подпісаў, лічыць, што яго не зарэгістравалі знарок:

"Я зразумеў, што будуць праблемы, калі мяне не пазвалі на папярэдняе пасяджэнне камісіі, дзе вырашалася пытанне, каб наладзіць дадатковую праверку здадзеных мной подпісаў. Паводле вынікаў абедзьвюх праверак, у падпісных аркушах нібыта знайшлі шмат недакладнасцяў, і таму подпісы прызналі несапраўднымі. Буду гэта аспрэчваць, бо подпісы сапраўдныя, ды і  ніхто з людзей падчас праверак ад подпісаў не адмовіўся. Нейкія хібы знайшла пашпартная служба – гэта памылкі ў імёнах, адрэсах і гэтак далей. Я магу сабе ўявіць, як гэта бывае: нехта з камісіі не так прачытаў прозвішча і ў спісе для праверкі напісаў, скажам, "Іваноў" замест "Іванцоў". Тое самае з лічбамі – у кожнага ж розны почырк… Але магу пра ўсё гэта толькі меркаваць, бо мне не паказалі тыя аркушы, дзе знайшлі памылкі, як я ні прасіў!"

Удзельнік мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Уладзімір Правальскі заявіў у ЦВК, што акруговая камісія парушыла выбарчае заканадаўства:

"У рашэнні камісіі напісана, што я здаў 1 024 подпісы, гэта яны самі прызнаюць. Пасля праверкі яны нібыта знайшлі 32 несапраўдныя подпісы. Гэта 16% ад колькасці правераных, і таму камісія мусіла праводзіць дадатковую праверку. Аднак пра гэта ў рашэнні, дзе мне адмовілі ў рэгістрацыі, нічога не сказана. Яны зрабілі так: аднялі 32 ад 1 024, атрымалі 992 подпісы і запісалі, што мяне не падтрымала неабходная паводле заканадаўства тысяча грамадзян. Такога ў выбарчым заканадаўстве няма, каб штосьці ад чагосьці аднімаць. Гэта абсурд – адмаўляць на такіх падставах!"

Уладзімір Правальскі і актывісты кампаніі "Гавары праўду" Сяргей Парсюкевіч і лідзія Сагідуліна спадзяюцца атрымаць адказы ад ЦВК не пазней заўтрашняга дня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international