Беларускія жанчыны вызваленыя з сэксуальнага рабства ў Турцыі
14.12.2006.
Аперацыя па ліквідацыі інтэрнацыянальнай злачыннай групы, якая займалася вярбоўкай і вывазам жанчынаў у публічныя дамы была здзейсненая турэцкай паліцыяй. З сексуальнага рабства ў Турцыі вызваленыя дванаццаць беларусак. За краты патрапілі ўдзельнікі і арганізатары злачыннай дзейнасці сярод якіх чатыры грамадзяніны Турцыі і два беларусы. Праваахоўныя органы нашай краіны неаднойчы звярталіся да турэцкіх калегаў з просьбай адшукаць і выдаць злачынцаў, якія хаваліся на тэрыторыі іх рэспублікі. А вось Турцыя ў Беларусі нікога не шукае, - паведаміла БЕЛТА.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








