Рагачоў: незарэгістраванага прэтэндэнта ад “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў КДБ

2012 2012-08-23T15:17:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Дашкевіч

Дзяніс Дашкевіч

Сёння актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы КДБ, патэлефанаваўшы на хатні нумар. Дзянісу прапанавалі прыехаць для “размовы”, прычым “як мага хутчэй”, узяўшы з сабою пашпарт. Супрацоўнік КДБ не ўдакладніў, па якой справе будзе праходзіць размова і ў якасці каго Дашкевіча выкліваюць ў раённы Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Па інфармацыі “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, на размову ў КДБ таксама была выклікана жонка Дашкевіча і некалькі мясцовых актывістаў.

Нагадаем, учора патэнцыйнаму кандыдату па Рагачоўскай выбарчай акрузе адмовілі ў рэгістрацыі, сыслаўшыся на тое, што 80 адсодкаў подпісаў, сабраных за Дашкевіча, з’яўляюцца несапраўднымі.

Дашкевіч таксама вядомы як арганізатар акцыі па вяртанню “Дажынак” у Рагачоў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international