Судовая калегія не задаволіла скаргу Гары Паганяйлы

2012 2012-08-23T14:28:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gary_paganiajla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гары Паганяйла

Гары Паганяйла

Праваабаронца абскарджваў рашэнне суда Маскоўскага раёна. Ён прасіў прызнаць незаконнымі дзеянні Мінюста і МУС, якія прывялі да неабгрунтаванага ўключэння яго ў банк дадзеных аб “невыяздных”.

У судзе Маскоўскага раёна не атрымалася высветліць, якая менавіта ўстанова вінаватая ў памылковым занясенне дадзеных праваабаронцы ў спіс грамадзян, якім часова абмежаваны выезд з краіны.  Памылку спісалі на тэхнічны збой, таму суддзя палічыла немагчымым задаволіць яго скаргу.

“Калі дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы для выканання ўскладзеных на іх функцый выкарыстоўваюць сучасную тэхніку, у тым ліку ў вобласці кампутарнай сувязі і тэхналогій, яны нясуць адказнасць за рызыкі ў выпадку нанясення шкоды”, - лічыць Гары Паганяйла.

Сёння справа разглядалася ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Гусакова задаволіць скаргу на рашэнне Маскоўскага суда адмовіла.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international